Часы

Календарь

< Апрель 2018 >
П В С Ч П С В
            1
2 3 4 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30            

Автоматический перевод

Russian English French German Italian Portuguese Spanish

Статистика

Полезные ресурсы

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер

Наш адрес

г . Славгород ,
ул. Ленинская, 32.
тел: 7-87-83 
факс: 7-83-45
е-mail: slavgorod-roo@tut.by

Администратор

Войти

Кто сейчас на сайте

Сейчас на сайте находятся:
 52 гостей на сайте


| Печать |
05.04.18 10:21

Жыццё — гэта не заўсёды перамогі. Гэта спробы, памылкі, творчы шлях адкрыццяў і каштоўнага вопыту. Але калі ты дасягаеш поспеху — гэта заўсёды становіцца трывалай прыступкай да новай мары. Алімпіяда вучыць жыць цікава. І гэтым незвычайным шляхам ішла навучэнка Х класа Васькавіцкай сярэдняй школы Алёна Кухарава - пераможца алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

У гэтым навучальным годзе заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры праходзіў ў Мазыры і складаўся з трох тураў: напісанне водгука, выкананне комплекснай працы і вуснае выступленне. Наша пераможца ўдала выступіла як на ўзроўні вобласці (дыплом ІІ ступені), так і годна адстаяла Слаўгарадскі раён і на ўзроўні рэспублікі (дыплом ІІІ ступені).
Кажуць, што ні адна зорка не заззяе, пакуль не знойдзецца чалавек, які будзе трымаць ззаду яе цёмнае палатно. Гэта педагог Алёны – Мятлікава Ірына Мікалаеўна – і яе бацькі – Аляксандр Уладзіміравіч і Марына Мікалаеўна. Менавіта гэтыя людзі сваім талентам і бязмежнай любоўю, прафесіяналізмам і невычэрпнай верай дапамаглі нашай зорцы нарадзіцца, стаць ей і ззяць, плённа працаваць, пераадольваць усе цяжкасці і атрымліваць перамогі над сабою. І, канечне ж, зорка не будзе гарэць, калі ў ёй не падтрымліваць «агонь».

Алімпіяда — гэта не толькі падручнікі, слоўнікі і алімпіядныя заданні. Гэта — асаблівы дух спаборніцтва, жаданне дабіцца нечага ў жыцці, быць паспяховым, знайсці сваё месца пад сонцам.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму выказвае шчырую падзяку усім педагогам і бацькам, якія дапамагаюць вырошчваць нашых ЗОРАК.